02:03 Еўрапейская навука для паліцыі ў Афганістане

Еўрасаюз дашле ў Афганістан 230 вайскоўцаў, якія будуць займацца навучаннем паліцыянтаў. Пра гэта заявіла камісарка па знешніх справах Бэніта Ферэра-Вальднэр.

Місія распачнецца ў маі і мусіць дапамагчы ў стабілізацыі краіны і ўсталяванні правапарадку.

160 афіцэраў і 70 экспертаў-юрыстаў у Кабуле і пяці рэгіёнах будуць навучаць крыміналогіі і ахове межаў паліцыянтаў і функцыянераў міністэрства ўнутраных справаў.

Па словах Бэніты Ферэра-Вальднэр, для Афганістану рыхтуецца таксама асобная місія ў галіне адміністрацыі, а таксама фінансавая дапамога на рэфармаванне сістэмы адміністрацыі і развіццё вёскі.