02:07 Бясплатныя наркотыкі для бельгійскіх наркаманаў
Бельгійскім наркаманам у якасці эксперыменту хутка
пачнуць бясплатна калоць гераін. Пра рэалізацыю пілотнага праекту заявіў міністр
аховы здароўя краіны Рудзі Дэмат.
На абсталяванне спецыяльных пунктаў і набыццё гераіну плануецца выдзеліць звыш 3 мільёнаў еўра.
Як паведамляюць бельгіскія СМІ, мэтай гэтага незвычайнага эксперыменту з’яўляецца барацьба з наркагандлем і вулічнай злачыннасцю.
У той самы час з’явілася паведамленне пра тое, што за апошнія 20 гадоў сіла ўздзеяння брытанскага канабісу на арганізм чалавека ўзрасла ў 20 разоў.
Таму зараз траўка наносіць значна большую шкоду арганізму.
Большасць канопляў вырошчваецца ў хатніх умовах пры дапамозе хімічных угнаенняў і тэхналогіі скрыжаванага апылення.
Разам з сілай уздзеяння наркотыкаў расце і колькасць псіхічных захворванняў, звязаных з паленнем траўкі.
Даследчыцкая група з Новай Зеландыі вызначыла, што спажыванне канопляў удвая павялічвае рызыку развіцця шызафрэніі і спрыяе развіццю злачыннасці.