08:47 Міністр наехаў на чалавека, ён памёр у бальніцы
Міністр працы і сацыяльнай абароны Уладзімір Патупчык, кіруючы асабістым аўтамабілем «Аўдзі-100», збіў у Мінску чалавека. Здарэнне адбылося яшчэ 9 сакавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Пацярпелы 27-гадовы мужчына памёр у бальніцы ад атрыманых цяжкіх траўмаў. Высветлілася, што ён жыхар пасёлка Івянец Валожынскага раёна, з лютага адбываў у Валожыне «хімію», але 6 сакавіка з яе ўцёк.
Экспертыза паказала, што на момант здарэння ён быў цвярозым, дадзеных аб стане Уладзіміра Патупчыка пакуль няма. Дарэчы, міністр выклікаў «хуткую», ДАІ і спрабаваў аказаць пацярпеламу дапамогу.
Зараз праводзіцца расследаванне. Ва Упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкаму адзначаюць, што надвор’е ў той вечар было добрае, дарога асветленая.
Паведамляе «Ежедневник»