09:36 У Пецярбургу злавілі беларуса, якога шукалі 14 гадоў

У Пецярбургу затрымалі беларуса, якога расшуквалі 14 гадоў. Ён падазраваецца ў здзяйсненні ў красавіку 1993 года ў Наваполацку забойства 54-гадовай жанчыны і замаху на забойства трох мужчын.

Вядома, што затрыманаму 55 гадоў. Ён ужо неаднаразова знаходзіўся ў зняволенні за здзейсненыя злачынствы.