09:59 Скрадзена мемарыяльная дошка з тэрыторыі былога мінскага гета
Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хекер абвясціў пра ўзнагароду ў 1000 еўра за інфармацыю, якая спрыяла б пошукам мемарыяльнай дошкі, скрадзенай з тэрыторыі былога мінскага гета. Бронзавая дошка ў памяць нямецкіх габрэяў, якія былі дэпартаваныя з Брэмена ў Мінск і забітыя ў гета, была ўсталяваная на сцяне дома №13 па вуліцы Гарадскі вал у 1993 годзе. “Interfax-Захад” нагадвае, што помнік быў скрадзены 10 марта.
Асноўная версія, якую адпрацоўвае Галоўнае упраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, гэта “выкраданне з мэтай продажу на крышан у пункт прыёму каляровых металаў”.
Асноўная версія, якую адпрацоўвае Галоўнае упраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, гэта “выкраданне з мэтай продажу на крышан у пункт прыёму каляровых металаў”.