1 кастрычніка цырульні і кінатэатры будуць бясплатнымі для пенсіянераў

1 кастрычніка, у міжнародны Дзень пажылых людзей, магілёўскія пенсіянеры змогуць бясплатна наведаць гарадскія музеі і кінатэатры, трэба толькі паказаць пенсійнае пасведчанне.
Кінатэатры прапануюць бясплатны сеанс, але толькі адзін. Некаторыя цырульні пагадзіліся бясплатна абслужыць пажылых людзей 1 кастрычніка. Умова адна – стрыжка павінна быць простая.