1 мільён 300 тысяч брытанцаў стануць беспрацоўнымі да 2015 году
Каля 1 мільёна 300 тысяч брытанцаў страцяць працу да 2015 года. Скарачэнні звязаныя з планам па эканоміі, які збіраецца ўвесці ў жыццё ўрад Дэвіда Кэмерана. Планаваная ашчаднасць будзе найвялікшай у гісторыі Вялікабрытаніі з часоў другой сусветнай вайны. Штогод працу могуць страціць 120 тысяч працаўнікоў дзяржпрадыпремстваў і 140 тысяч людзей, нанятых прыватнікамі. Акрамя скарачэнняў, план па эканоміі прадугледжвае на чвэрць зменшыць выдаткі ва ўсіх галінах палітыкі, акрамя аховы здароўя і замежнай палітыкі, паведамляе onet.pl