1 снежня студэнтаў з пр. Пераможцаў пераселяць у Студэнцкую вёску
1 снежня першы інтэрнат Студэнцкай вёскі ў Мінску прыме першых жыхароў. Раней Студэнцкую вёску планавалася пачаць засяляць з 1 верасня і з 7 лістапада 2009 г. Першымі жыхарамі Студэнцкай вёскі будуць каля 1 тысячы чалавек, якія зараз жывуць у інтэрнаце БДУ на праспекце Пераможцаў. “Ежедневник” нагадвае, што на месцы старога інтэрната ліванская кампанія “А. Касар” збіраецца пабудаваць гандлёва-офісны комплекс.
Афіцыйнае адкрыццё студэнцкай вёскі адбудзецца ў сярэдзіне снежня.
Афіцыйнае адкрыццё студэнцкай вёскі адбудзецца ў сярэдзіне снежня.