10-гадовая школьніца вырашыла сысці з дому з-за дрэнных адзнак
Дзяўчынку шукала міліцыя, а яна ў той час каталася ў метро.
У Мінску 10-гадовая дзяўчынка сышла з дому, бо ў яе сапсаваўся настрой з-за дрэнных адзнак. Інфармацыя пра знікненне школьніцы паступіла ў Маскоўскі РУУС 10 сакавіка. Праваахоўнікі адразу пачалі яе шукаць: абследавалі ўсю тэрыторыю каля месца пражывання, школу, а ў сацыяльных сетках адпрацавалі ўсіх сяброў зніклай. А дзяўчынка ў гэты час каталася ў метро.
Пазней яна патлумачыла, што атрымала ў школе кепскія адзнакі, вельмі засмуцілася і вырашыла сысці з дому. Раніцай, калі бацькі яшчэ спалі, дзяўчынка пакінула кватэру і паехала катацца на метро. Нарэшце яна зразумела, што заблукала. Потым яна згадала, што каля станцыі метро “Партызанская” жыве яе дзядзька. Яна прыйшла да сваяка і на гэтым пошукі скончыліся. Па дзяўчынку адразу прыехалі бацькі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.