10-гадовы раварыст трапіў пад маршрутку ў мінскай Курасоўшчыне (фота)
Дзіця выскачыла на дарогу нечакана і кіроўца мікрааўтобуса не змог пазбегнуць сутыкнення.
Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам 10-гадовага раварыста адбылося сёння ўдзень па вуліцы Ландара ў Мінску. Хлопчык выехаў на праезную частку вуліцы каля дома №60 з-за агароджанай бетонным плотам пляцоўкі са смеццевымі кантэйнерамі з боку вуліцы Каржанеўскага. У гэты ж час па Ландара ў боку МКАД ехала маршрутка.
Дзіця выскачыла на праезную частку нечакана і кіроўца не паспеў сысці ад сутыкнення. Мужчына, які сядзеў за рулём мікрааўтобуса, быў цвярозы.
Пацярпелы школьнік дастаўлены з лякарню з падазрэннем на пералом рукі, перадае Onliner.by. Хлопчык зарэгістраваны ў Шчамысліцы.

