10-кілаграмовага сома злавілі ў возеры пад Лідай
10-кілаграмовага сома злавіў ў возеры каля горада Ліда мясцовы жыхар Аляксандр Пашкель. Ён лавіў на жыўца шчупака, але выцягнуў з вады сома. Праўда, зрабіць гэта было няпроста - сом спрабаваў сыйсці на глыбіню.
Але рыбаку ў гэтай сітуацыі дапамаглі супрацоўнікі мясцовай
выратавальнай станцыі, інфармуе БЕЛТА.