10:07 Указ аб роспуску Юшчанкам Вярхоўнай Рады афіцыйна апублікаваны
Позна увечары 2 красавіка Віктар Юшчанка падпісаў указ аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў украінскага парламенту. Інфармагенцтва “УНІАН” паведамляе, што прэзідэнт Украіны матываваў гэты ўчынак "неканстытуцыйным працэсам фарміравання канстытуцыйнай большасці і практыкай прыняцця Вярхоўнай Радай краіны нелігітымных рашэнныў”.
Сёння раніцай указ аб роспуску парламента быў апублікаваны ў “Афіцыйным весніку Прэзідэнта Украіны” і набыў законную сілу.
Вярхоўная Рада перайшла ў стан аблогі. Уваход у будынак, дзе праходзяць пленарныя паседжанні, абмежаваны: у парламент прапускаюць толькі народных дэпутатаў, журналістаў ды супрацоўнікаў Сакратарыяту ВР.
Ля сцен украінскага парламенту збіраюцца прыхільнікі палітычных сіл, што ўваходзяць у кааліцыю. Асноўная мэта ўдзельнікаў пікету - адмена кіраўніком дзяржавы ўказа аб роспуску Вярхоўнай Рады.