10:09 За беларускіх кантрабандыстаў заплацілі амаль 60 тысяч долараў

У расійскім горадзе Арол вызвалілі пад заклад трох беларусаў, якія падазраюцца ў кантрабандзе. У мясцовым следчым ізалятары яны правялі амаль дзесяць месяцаў. Кіроўцы, якія працуюць у нямецка-беларускім сумесным прадпрыемстве, перавозілі ў Арол нямецкую сельскагаспадарчую тэхніку па дамове з расійскай кампаніяй «Мастер-Агро».

Пасля таго, як летась ФСБ распачала супраць яе дзве крымінальныя справы, беларусаў запрасілі прыехаць на арлоўскую мытню для высвятлення сітуацыі. Трое кіроўцаў прыехалі і апынуліся за кратамі. Адзін беларус хварэў і дзякуючы гэтаму застаўся на волі.

Нядаўна за кожнага з грамадзянаў Беларусі быў унесены заклад у памеры больш за 19 тысяч долараў. Адразу па вызваленні іх на мікрааўтобусе звезлі ў Мінск, паведамляе газета «Просторы России».