10:16 Кіроўцам маршрутак Малдовы забаранілі слухаць музыку за рулём

Кішынёўскім кіроўцам маршрутных таксі забаронена паліць, слухаць музыку і размаўляць па тэлефоне за рулём. “Агенцтва нацыянальных навінаў” Малдовы паведамляе, што гэтае рашнне стала вынікам шматлікіх зваротаў у мясцовую адміністрацыю. Грамадзяне патрабавалі ад кіроўцаў ветласці і выканання санітарных нормаў, прадугледжаных для грамадскага транспарта. Таксама адным з асноўных патрабаванняў да кіроўцаў маршрутных таксі была цішыня ў салоне. Відаць, не ўсе пасажыры малдоўскіх маршрутак - фанаты шансону.

Кіроўцы, якіх застукаюць за парушэннем забароны, будуць папярэджаныя. Пасля другога папярэджання іх будуць пазбаўляць права перавозкі пасажыраў.