10:18 Мінск абвінаваціў расійскую кампанію ў разліве нафтапрадуктаў

Мінск абвінаваціў расійскую кампанію «Запад-Транснефтепродукт» у разліве нафтапрадуктаў у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Паводле словаў начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Васіля Чэкана, будзе створана спецыяльная камісія, якая падлічыць страты ад аварыі на нафтаправодзе.

Нагадаем, 23 сакавіка з яго вылілася каля 100 кубаметраў дызпаліва. Частка нафтапрадуктаў патрапіла ў раку Ула, прыток Заходняй Дзвіны, і паплыла ў бок мяжы з Латвіяй. У ноч з 25 на 26 сакавіка дызпаліва перасекла латвійскую мяжу. Васіль Чэкан заявіў, што ўсе «выдаткі будуць аплочваць вінаватыя», інфармуе «Інтэрфакс».