10:25 На чэмпіянаце Еўропы беларускія штангісты заваявалі 14 медалёў

Два залатыя, сем срэбных і пяць бронзавых медалёў заваявалі беларускія штангісты на чемпіянаце Еўропы, які прайшоў з 14 па 22 красавіка ў Францыі. Залатыя ўзнагароды на рахунку Віталя Дзербянёва (вагавая катэгорыя да 56 кг) - у рыўку і Генадзя Махвяені (да 62) - таксама ў рыўку.

Срэбныя медалі ў Дзербянёва - у штуршку і па суме дваябор'я, Вадзіма Стральцова (да 85 кг) - у рыўку, Ганны Бацюшкі (да 63 кг) - у рыўку, Кацярыны Шкуратавай (больш за 75 кг) - у рыўку і па суме дваябор'я. "Бронзу" заваявалі Мікалай Чарняк (да 77 кг) - у рыўку, Стральцоў - у штуршку і па суме дваябор'я, Бацюшка - у штуршку і па суме дваябор'я.

У агульным медалёвым заліку беларуская каманда заняла сёмае месца следам за Арменіяй (10 залатых, 6 срэбных і 2 бронзавыя ўзнагароды), Расіяй (9, 7, 7), Украінай (4, 3, 7), Румыніяй (4, 1, 1), Іспаніяй (3, 1, 1) і Славакіяй (3, 0, 0).