10:43 Беларускія хакеісты перамаглі славенцаў у таварыскім матчы

Напярэдадні чэмпіяната свету, які стартуе 27 красавіка ў Маскве, нацыянальная зборная Беларусі па хакеі пачала серыю з шасці таварыскіх матчаў.
10 красавіка ў Любляне падапечныя Курта Фрэйзера перамаглі каманду Славеніі з лікам 5:2 (0:0, 0:0, 5:2).

Спачатку вызначыліся гаспадары (на 45-й і 47-й хвілінах), потым - госці (Сяргей Ярковіч, 55, Аляксей Угараў, 55, Сяргей Задзяленаў, 57, 60, Андрэй Глебаў, 59). 12 і 14 красавіка беларусы сустрэнуцца ў Італіі са сборнай гэтай краіны.