10:50 Латвія патраціла 400 тысяч долараў на ачышчэнне Даўгавы

Амаль 400 тысяч долараў патрацілі латвійскія ўлады на ачышчэнне Даўгавы (Заходняй Дзвіны) ад дызпаліва, якое прыплыло з Беларусі. Пры гэтым памеры стратаў, нанесеных экалогіі з-за аварыі на беларускім участку нафтапрадуктаправода Унеча - Вентспілс пакуль не падлічаны. Нагадаем, аварыя здарылася 23 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Нафтапрадукты патрапілі ў прыток Заходняй Дзвіны раку Ула і дайшлі да Заходняй Дзвіны.


Паведамляе “Інтэрфакс”