10:50 Распачаўся збор подпісаў за перайменаванне сувораўскай вучэльні

У Мінску распачаўся збор подпісаў за перайменаванне Сувораўскай вайсковай вучэльні. Ёй прапануецца надаць імя славутага беларускага палкаводца Канстанціна Астрожскага, паведамляе газета «Народная воля».

Ініцыятары накіравалі зварот на імя прэм’ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага і міністра абароны Леаніда Мальцава. У ім, у прыватнасці, гаворыцца пра негатыўную ролю, якую адыграў у беларускай гісторыі расійскі палкаводзец Аляксандр Сувораў.

А вось Канстанцін Астрожскі «не меў сабе роўных у змаганні з чужынцамі», абараняючы беларускую зямлю. Усё сваё жыццё ён прысвяціў Айчыне, адзначаюць аўтары звароту.