10:53 Гандляры спіртам зарабілі каля 800 тысяч долараў

На Віцебшчыне распачатая крымінальная справа ў адносінах групы, якая займалася незаконным гандлем спіртам.  Тры жыхары Гарадоцкага раёна на працягу 2004-2005 гадоў набывалі ў Расіі спіртазмяшчальныя растворы, якія прадавалі на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Праваахоўнікі падлічылі, што падпольныя прадпрымальнікі за год такой дзейнасці зарабілі каля 800 тысяч долараў, паведамляе «Інтэрфакс».