10:55 Пракуратура зацікавілася планамі будаўніцтва гатэлю на месцы кляштара
Сталічная пракуратура разгледзіць законнасць будаўніцтва гатэлю на месцы кляштара бернардзінцаў.
Яна зрэагавала на зварот Таварыства беларускай мовы. Нагадаем, каля пяці тысяч чалавек паставілі свае подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі.
Яны патрабуюць не перабудоўваць кляштар і касцёл св. Язэпа ў гасцінічны комплекс, а вярнуць помнікі архітэктуры барока XVII стагоддзя вернікам. Збор подпісаў працягваецца.
Паведамляе сайт telegraf.by