10:59 Школьнікі выратавалі на пажары жанчыну і чатырох дзяцей
У Крыварожскім раёне Украіны школьнікі выратавалі з ахопленага полымем дома жанчыну і яе чатырох дзяцей. Прычынай пажару стала электраправодка. Агонь адрэзаў жанчыне шлях да дзвярэй. Якраз у гэты момант вучні 11 класа школы ў вёсцы Недайвада і прыйшлі на дапамогу.
Яны цягалі з рэчкі вёдрамі ваду і тушылі пажар. Адначасова хлопцы выбілі вокны і выцягнулі жанчыну і дзяцей, старэйшаму з якіх шэсць гадоў, а малодшаму - сем месяцаў, паведамляе unian.net.
Яны цягалі з рэчкі вёдрамі ваду і тушылі пажар. Адначасова хлопцы выбілі вокны і выцягнулі жанчыну і дзяцей, старэйшаму з якіх шэсць гадоў, а малодшаму - сем месяцаў, паведамляе unian.net.