11 снежня еўра і долар умацаваліся, расійскі рубель зноў патаннеў

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў чацвер, 11 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10860 рублёў, курс еўра вырас на 90 рублёў — да 13530, курс расійскага рубля знізіўся з 200,5 да 198,5 беларускага рубля.

Нагадаем, сераду, 10 снежня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10850 рублёў, курс еўра вырас на 70 рублёў — да 13440, курс расійскага рубля вырас з 200 да 200,5 беларускага рубля.