11:03 Зміцер Дашкевіч накіраваны ў сталічную турэмную бальніцу
Моладзевы актывіст Зміцер Дашкевіч накіраваны ў рэспубліканскую турэмную бальніцу ў Мінску. Выявілася, што ў яго хворы пазваночнік. Нагадаем, у лістападзе мінулага года Дашкевіч быў асуджаны на паўтары
гады пазбаўлення волі за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай
арганізацыі. Ён адбывае пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў
Шклове.
Месяц таму Дашкевіча перавялі на лесапільны ўчастак на цяжкую фізічную працу. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала моладзевага актывіста вязнем сумлення.
Месяц таму Дашкевіча перавялі на лесапільны ўчастак на цяжкую фізічную працу. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала моладзевага актывіста вязнем сумлення.