11:09 У Магілёве праваахоўнікі «зачысцілі» дыска-клуб

Да 12 гадоў пазбаўлення волі пагражае ды-джэю аднаго з дыска-клуба Магілёва. Ён гандляваў амфетамінам проста на сваім працоўным месцы. Падчас затрымання ды-джэя аператыўнікамі пяцёра наведнікаў, а сярод іх адзін непаўналетні, знаходзіліся ў стане наркатычнага ап’янення. У іх таксама знайшлі небяспечны сінтэтычны наркотык.

Яшчэ 26 чалавек з клуба былі накіраваныя ў наркадыспансер для агляду, паведамляе сайт ont.by.