11:18 Беларускія хакеісты двойчы абыгралі італьянцаў у таварыскіх матчах
Дзве перамогі ў двух таварыскіх матчах з камандай Італіі атрымала нацыянальная зборная Беларусі па хакеі з шайбай. 12 красавіка ў Карціна-д'Ампеца падапечныя Курта Фрэйзера выйграли з лікам 4:1 (шайбы ў беларусаў закінулі Угараў, Дзямагін, Дзянісаў, Курылін), а 14 красавіка ў Трэнта ўзялі верх 3:1 (Антоненка, Бараўкоў, Кукушкін).
Сёння беларуская зборная вяртаецца ў Мінск. 20 і 21 красавіка яна згуляе з нарвежцамі: спачатку ў сталіцы, потым у Жлобіне.
27 красавіка ў Маскве стартуе чэмпіянат свету.
Сёння беларуская зборная вяртаецца ў Мінск. 20 і 21 красавіка яна згуляе з нарвежцамі: спачатку ў сталіцы, потым у Жлобіне.
27 красавіка ў Маскве стартуе чэмпіянат свету.