11:18 Малафееў пакінуў пасаду галоўнага трэнера МТЗ-РИПО

Эдуард Малафееў больш не з’яўляецца галоўным трэнерам сталічнага футбольнага клуба МТЗ-РИПО, які ачольваў са снежня мінулага года. Рыхтаваць каманду да першага матча 1/4 фінала Кубка Беларусі будуць выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Юрый Пудышаў і трэнер Віталь Паўлаў. Прычына адстаўкі Малафеева пакуль не называецца. Паводле інфармацыі газеты «Прессбол», імя новага галоўнага трэнера будзе названае ў бліжэйшыя дні. Сярод кандытатаў - Андрэй Зыгмантовіч і Сяргей Саладоўнікаў.