11:20 Кангрэс Аб’яднаных дэмакратычных сіл адбудзецца 26-27 траўня
20 сакавіка падчас паседжання
Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл прынята "Дамова аб падрыхтоўцы і
правядзенні Кангрэса дэмакратычных сіл". У адпаведнасці з ім, Кангрэс
вырашана правесці 26-27 траўня. Чальцы Палітрады прынялі
дамову аднагалосна. Прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі, паведамляючы
пра гэта, прыводзіць каментар старшыні АГП Анатоля Лябедзькі: “На працягу трох
тыдняў плануецца правесці рэгіянальныя зборы ў шасці абласцях і горадзе Мінску.
Першыя заяўкі ўжо падалі Мінская і Гомельская вобласці”.