11:20 НАК пачаў збор сродкаў для рэабілітацыі Дзмітрыя Рака

Аб пачатку збору сродкаў для рэабілітацыі фрыстайліста Дзмітрыя Рака аб'явіў 6 красавіка Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі. На сайце камітэта (www.noc.by) апублікаваныя нумары рахункаў, на якія ўсе, хто мае жаданне, могуць пералічыць беларускія і расійскія рублі, а таксама долары і еўра.

10 снежня мінулага года ў кітайскім горадзе Цзілінь падчас падрыхтоўкі да першага этапа Кубка свету 30-гадовы фрыстайліст атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.

Доўгі час ён знаходзіўся ў непрытомнасці. 1 лютага спартоўца быў дастаўлены ў Мінск і змешчаны ў 5-ю гарадскую клінічную бальніцу.

4 красавіка Рак быў пераведзены ў Рэспубліканскую клінічную лякарню "Аксакаўшчына" для далейшага лячэння і рэабілітацыі.

Па словах прэс-аташэ НАК Пятра Рабухіна, працэс рэабілітацыі вельмі важны і патрабуе сур'ёзных затрат. Не выключана, што спартоўцу спатрэбіцца прайсці курс рэабілітацыі за мяжой.

Рабухін паведаміў, што НАК звярнуўся таксама з просьбай аб дапамозе ў Еўрапейскі алімпійскі камітэт.