11:20 Паляк з-за сыходу жонкі адрэзаў сабе геніталіі

40-гадовы жыхар польскага горада Закапанэ Тадэвуш Канопыж пасля таго, як ад яго сыйшла жонка, выпіў бутэльку гарэлкі і вялізным кухонным нажом адсёк сабе геніталіі. Пасля гэтага мужчына хутка ачуняў і здолеў выклікаць лекараў. Медыкі выслалі на дапамогу спецыяльную каманду і шрубалёт, які б змог даставіць пацярпелага ў лякарню Беластока - там пашкоджаны орган маглі б прышыць.

Аднак моцны туман затрымаў шрубалёт, і калі брыгада прыбыла ў лякарню, было ўжо занадта позна. Канопыж застанецца ў медычнай установе яшчэ на некалькі месяцаў - лекары абяцаюць стварыць яму нейкае падабенства адрэзанага органа.

Для гэтага спатрэбіцца скура з іншых частак цела мужчыны.


Паведамляе інтэрнет-выданне newsru.com