11:26 Тайваньскі прэзідэнт кампенсуе апазіцыі знявагу

На Тайване суд абавязаў прэзідэнта краіны заплаціць амаль 100 тысяч долараў штрафу за знявагу лідэра апазіцыйнай партыі.

Яшчэ ў 2005 годзе прэзідэнт Чэнь Шуйбянь абвінаваціў апазіцыянераў у супрацоўніцтве з кітайскімі ўладамі. Пакрыўджаны палітык падаў у суд.


Зараз адвакаты кіраўніка дзяржавы заяўляюць, што пададуць апеляцыю на прысуд, інфармуе «Эхо Москвы».