11:26 У стартавым матчы чэмпіянату па футболе "Гомель" выйграў у "Нафтана"

Матчам "Гомель" - "Нафтан" (Наваполацк) 14 красавіка стартаваў 17-ы чэмпіянат Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
З лікам 3:1 перамогу атрымалі гаспадары. Мячы забілі: Стрыпейкіс (26), Васілюк (69, з пенальці, 80) — у "Гомеля; Верхаўцоў (90+2) — у "Нафтана".

Сёння пройдуць сустрэчы БАТЭ (Барысаў) - "Нёман" (Гродна), "Смаргонь" - "Мінск", "Віцебск" - "Дняпро" (Магілёў), "Тарпеда" (Жодзіна) - "Дынама" (Мінск), "Дынама" (Брэст) - МТЗ-РІПА (Мінск), "Дарыда" (Ждановічы) - "Шахцёр" (Салігорск).

Чэмпіянат завершыцца 10 лістапада. Вышэйшую лігу пакіне адна каманда, а зменяць яе адразу тры лепшыя прадстаўнікі першай лігі: з сезона-2008 вышэйшая ліга пашыраецца з 14 да 16 клубаў.