11:30 У Глыбокім наладзілі пракат кійкоў і мыліцаў

Глыбоцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання “Крыніца” наладзіў новы від паслуг — пракат сродкаў рэабілітацыі. За невялікую штодзённую плату тут можна ўзяць у часовае карыстанне кіёк ці мыліцы з падпахавай апорай. Карыстанне кійком на суткі каштуюе 10 рублёў, мыліцамі — 50 рублёў. Дарэчы, у аптэках райцэнтра кіёк каштуе 20 тысяч.

Як паведаміла загадчыца аддзела цэнтра Святлана Волах, напракат сродкі рэабілітацыі могуць узяць не толькі адзінокія састарэлыя, але і ўсе грамадзяне, у каго ўзнікае такая патрэба.