11:35 Хакей з шайбай. Беларусь – Нарвегія: 3:1

20 красавіка нацыянальная зборная Беларусі па хакеі з шайбай з лікам 3:1 выйграла таварыскі матч у каманды Нарвегіі. Гульня адбывалася ў межах падрыхтоўкі да Чэмпіянату свету, які стартуе 27 красавіка ў Маскве Шайбы ў беларусаў закінулі Алег Лявонцьеў (на 26-й хвіліне, рэалізаваўшы колькасную перавагу) і Зміцер Дудзік (на 53-й і 60-й, у пустыя вароты нарвежцаў). Госці адзначыліся голам на 42-й хвіліне, калі таксама гулалі ў большасці.

Сёння Беларусь і Нарвегія згуляюць яшчэ раз, у Жлобіне.