11:42 Нападаючы зборнай Беларусі Чупрыс залечвае цяжкую траўму
Нападаючы зборнай Беларусі па хакею і «Салавата Юлаева» з Уфы Яраслаў Чупрыс учора вярнуўся на радзіму, каб залечваць цяжкую траўму. Яе ён атрымаў падчас таварыскага матча нацыянальнай дружыны з камандай
Славеніі. Дыягназ «разрыў звязак пляча» пацвердзіўся. Хакеіста чакае як
мінімум месяцовы курс лячэння. Таму прыняць удзел у чэмпіянаце свету,
які стартуе праз два тыдні, Яраслаў Чупрыс прыняць не зможа.
У тым жа матчы атрымаў траўму і нападаючы Аляксей Страхаў. Аднак да сусветнага першынства яго мусяць паставіць на ногі.
www.pressball.by
У тым жа матчы атрымаў траўму і нападаючы Аляксей Страхаў. Аднак да сусветнага першынства яго мусяць паставіць на ногі.
www.pressball.by