11:51 Піва знікне з прылаўкаў у цэнтральнай частцы Мінска
Сёлета піва знікне з прылаўкаў летніх кафэ і гандлёвых палатак у цэнтральнай частцы Мінска. Пенны напой не будзе прадавацца і з латкоў вынаснога гандлю.
З такой прапановай на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме выступіў мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў. Гэта, па меркаванні чыноўніка, зробіць вулічны гандаль “цывілізаваным”.
Уявіць жа цывілізаваны вулічны гандаль півам спадару Паўлаву складана: “У бягучым годзе мы не павінны даваць дазвол на продаж гэтага напоя ў цэнтры горада ў палатках, вулічных кафэ і з вынасных латкоў, - падкрэсліў чыноўнік. - Гарбату, каву, сокі, мінеральную ваду - калі ласка, рэалізоўвайце”.