11:54 Еўракамісія ізноў крытыкуе беларускія улады
Еўракамісар па пытаннях знешніх сувязяў і палітыкі добрасуседства выступіла з крытыкай дзеянняў беларускіх уладаў падчас святкавання Дня Волі ў Мінску. “Я расчараваная паведамленнямі пра арышты, якія адбыліся ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка”, - цытуе заяву Беніты Феррэра-Вальднер “Агенцтва фінансавых навінаў”. Еўракамісар таксама заклікала “беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказванне сваіх поглядаў”.
Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу скарыстаўся 25-м сакавіка як чарговай нагодай, каб ізноў нагадаць беларускім уладам пра прапанове ЕС пачаць шчыльнае партнёрства на аснове павагі да дэмакратыі і правоў чалавека.