11:54 На мінчука распачалі крымінальную справу за лоўлю ракаў

20 сакавіка пасля правядзення праверкі распачата крымінальная справа за незаконнае здабыванне рыбы або водных жывёл у дачыненні да 25-гадовага рабочага Мінскага завода ацяпляльнага абсталявання.  Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, мінчанін 16 сакавіка на вадасховішчы Крыніца непадалёк ад пасёлка Ждановічы з выкарыстаннем начыння для падводнага палявання незаконна здабыў 76 ракаў на 3,5 мільёны рублёў.

У дачыненні да яго могуць быць ужытыя санкцыі ў выглядзе штрафу, або пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.