11:56 Пачалася афіцыйная кампанія па выбарах прэзідэнта Францыі
У панядзелак у Францыі пачалася афіцыйная перадвыбарная кампанія на пост кіраўніка дзяржавы, на які прэтэндуюць 12 чалавек.
Усе зарэгістраваныя кандыдаты будуць мець аднолькавы час на дзяржаўных тэлерадыёканалах, а таксама вывешваць роўны лік перадвыбарных афіш аднолькавага памеру ў спецыяльна адведзеных месцах.
Чарговасць паказу перадвыбарных матэрыялаў, а таксама размяшчэнне афіш, вызначаецца жэрабем. Перадвыбарныя апытанні насельніцтва паказваюць, што найбольшыя шанцы выхаду ў другі тур маюць кандыдат правых Нікаля Сарказі і сацыялістка Сегален Руаяль.
Крыху адстае цэнтрыст Франсуа Байру, а завяршае пералік лідэраў кіраўнік крайне правых нацыяналістаў Жан-Мары Ле Пен. Астатнія кандыдаты не могуць разлічваць на падтрымку больш за 3% выбаршчыкаў.
Перадвыбарная кампанія завершыцца 20 красавіка, а 22 красавіка пройдзе першы тур галасавання.
Паведмляе “інтэрфакс”