11:58 Прэм’ер абяцае палёгкі для малога і сярэдняга бізнесу
Дзяржава
павінна стварыць максімальна камфортныя ўмовы для працы малога і сярэдняга
бізнесу ў Беларусі. Такую заяву зрабіў на паседжанні прэзідыуму ўраду
прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі.
Паводле яго словаў, дзяржава павінна звесці да
мінімуму сваё ўмяшальніцтва ў дзейнасць малога і
сярэдняга бізнесу. Адзіным патрабаваннем да яго ён назваў празрыстасць і ўплату
падаткаў.
Таксама Сідорскі папрасіў усе зацікаўленыя
міністэрствы і ведамствы падрыхтаваць свае прапановы да нарады, прысвечанай
развіццю прадпрымальніцтва, якая адбудзецца 14 лютага, паведамляе «Інтэрфакс».