12 лістапада ў Мінск прыбывае асноўная група назіральнікаў ад АБСЕ

Прыбыццё ў Мінск асноўнай групы місіі міжнародных назіральнікаў АБСЕ чакаецца сёння, 12 лістапада, паведамляе БЕЛТА. У гэтую групу ўвойдуць 13 чалавек на чале з амбасадарам Гертам Арэнсам. Плануецца, што 15 лістапада кіраўніцтва місіі сустрэнецца з кіраўніцай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай і ў часе сустрэчы доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ атрымаюць пасведчанні. У Цэнтарвыбаркаме адзначаюць, што прынялі станоўчае рашэнне наконт акрэдытацыі групы доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЕ агульнай колькасцю 40 чалавек. Для кароткатэрміновага назірання за ходам прэзідэнцкіх выбараў у краіну павінны прыбыць 400 замежных гасцей.