12 снежня еўра патаннеў на 80 рублёў, расійскі рубель — на 7
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў пятніцу, 12 снежня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10860 рублёў, курс еўра знізіўся на 80 рублёў — да 13450, курс расійскага рубля знізіўся з 198,5 да 191,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер, 11 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10860 рублёў, курс еўра вырас на 90 рублёў — да 13530, курс расійскага рубля знізіўся з 200,5 да 198,5 беларускага рубля.
Фота — Fotolia