12:00 На Радаўніцу ў чарнобыльскую зону можна патрапіць без пропуску

Наведванне могілак у зоне радыяцыйнага адчужэння і адсялення Гомельскай і Магілёўскай абласцей дазволена без спецыяльных пропускаў 16-17 красавіка з 8.00 да 18.00. Патрэбны толькі пашпарт.
На кантрольна-прапускных пунктах будзе ўлічвацца колькасць людзей і транспарту, якія ўязджаюць у радыяцыйную зону. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Практыка свабоднага рэжыму наведвання на Радаўніцу магілаў родных і блізкіх у чарнобыльскай зоне існуе ўжо два дзесяцігоддзі. Тут знаходзіцца больш за 290 могілак.

Аднак наведвальнікі не павінны раз'язджаць па зоне, а быць толькі ля месцаў пахавання памерлых. Парадак будуць забяспечваць спецыяльныя рэйдавыя патрулі.