12:01 Уладзімір Навумаў заявіў пра існаванне ў Беларусі «піўнога лобі»

Міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў заявіў пра існаванне ў краіне «піўнога лобі». Менавіта яно перашкаджае прызнаць піва алкагольным напоем. Паводле словаў Навумава, МУС неаднойчы выступала з такой ініцыятывай.

Таксама прапаноўвалася забараніць распіццё піва на вуліцах. Аднак гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў грамадстве. Да таго ж, сцвярджае міністр, іншыя дзяржаўныя органы лічаць, што яна не прынясе шмат карысці.


Паведамляе «Інтэрфакс»