12:06 25 сакавіка ў Мінску праходзіць акцыя з нагоды Дня Волі

Сёння ў сталіцы Беларусі праходзіць святочная акцыя з нагоды 89-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.  Дэмакратычныя сілы заклікалі сваіх прыхільнікаў збірацца а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Мінгарвыканкам не дазволіў удзельнікам акцыі збірацца на галоўнай плошчы сталіцы і даў санкцыю толькі на шэсце ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў.

Аднак лідэры дэмакратычных сілаў, а сярод іх і экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, заклікалі людзей збірацца менавіта на Кастрычніцкай плошчы.