12:06 Сёлета ў Мінску ад атручэння алкаголем памерла больш за 100 чалавек

Сёлета ў Мінску ад атручэння алкаголем памерла больш за 100 чалавек. Пра гэта паведаміў начальнік сталічнай міліцыі Анатоль Куляшоў. Паводле яго слоў, большасць смяротных выпадкаў зафіксавана з-за перадазіроўкі алкагольнай прадукцыі прамысловай вытворчасці, 5 чалавек памерла ад ужывання нехарчовага спірту. Пры гэтым у Мінску зафіксавана павелічэнне колькасці людзей, хворых на алкагалізм.

Больш за тысячу чалавек накіравана сёлета ў гарадскі наркадыспансер для пастаноўкі на ўлік, а на прымусовае лячэнне ў ЛТП накіравана больш за 270 хранічных алкаголікаў.

Куляшоў падкрэсліў, што "у Мінску ўзнікла тэндэнцыя, калі жанчыны і падлеткі ўсё часцей ужываюць спіртное". "Калі нядаўна на 100 мужчын-алкаголікаў прыходзілася 1 жанчына, то цяпер гэтыя суадносіны 10:4", - адзначыў Куляшоў.

Колькасць ужывання алкаголю складае 10,6 літра ў год на душу насельніцтва, а крытычны парог, за якім пачынаюцца працэсы дэградацыі асобы, Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае ў 8 літраў.


Паведамляе “Інтэрфакс”