12:07 Па стабілізацыйным крэдыце для Беларусі неўзабаве будзе прынята рашэнне

Пытанне аб прадастаўленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту будзе вырашана ў бліжэйшы час. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў на брыфінгу ў Мінску па выніках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Па яго словах, Расія на дадзены момант разглядае зварот беларускага ўрада, удакладняе і высвятляе з тым, каб прыняць няпростае рашэнне, якое звязана з вялікімі сумамі, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем 23 лютага ўрад Беларусі прапанаваў расійскаму боку прадаставіць стабілізацыйны крэдыт нашай краіне на 1,5 мільярда долараў.

Па словах прадстаўнікоў Мінфіна, адпаведнае рашэнне абумоўлена неабходнасцю дадатковага фінансавання выдаткаў бюджэту, выкліканых павышэннем коштаў на энерганосбіты.