122 абітурыенты прайшлі ЦТ па беларускай мове на 100 балаў

Яшчэ 1665 чалавек набралі 90 і болей балаў, а трое не набралі абсалютна нічога, перадае “Звязда”.
Дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў кажа, што сёлетняя прыёмная кампанiя мае адметнасць, якая заключаецца ў тым, што ўсе праграмы ўступных iспытаў складалiся з улiкам iснавання пераходных праграм, па якiх навучалiся вучнi 11-х штрых-класаў.

І ў iх трапiлi толькi тыя тэмы i раздзелы, якiя вывучалiся як вучнямi звычайных, так i вучнямi штрых-класаў. Адпаведна былi ўнесены карэктывы i ў спецыфiкацыю тэстаў. Аднак некаторае спрашчэнне тэстаў не паўплывала на iх дыферэнцыравальную здольнасць.

Так, 122 максiмальныя вынiкi атрымалi толькi 0,2 адсотка ад агульнай колькасцi ўдзельнiкаў ЦТ, а 90 балаў i вышэй — 2,6 адсотка. I крыху больш за трэць усiх удзельнiкаў здолелi перасягнуць 50-бальны парог.