12:25 Італьянскае застолле на Вялікдзень будзе каштаваць €1,8 млрд.

Італьянцы патрацяць на будучыя вялікодныя застоллі каля 2 мільярдаў еўра. У будучую нядзелю жыхары Апэнінаў з’ядуць 380 мільёнаў курыных яек на суму ў 65 мільёнаў еўра,

на 400 мільёнаў еўра вып’юць віна і шампанскага,

пачастуюцца 48 тысячамі цэнтрнераў шакаладу, што ім будзе каштаваць 58 мільёнаў еўра,

і з’ядуць вялікодных кулічоў “Каломба” у выглядзе галуба на 62 мільёны еўра.


900 мільёнаў еўра будзе патрачана на мясныя прысмакі.


Нагадаю, што ў Італіі пражывае каля 58 мільёнаў чалавек, а ўсе вышэйпаданыя лічбы азначаюць, што кожны італьянец выдаткуе каля 310 еўра толькі на ежу ў Вялікую нядзелю.