12:32 Пракуратура раскрыла забойства 14-гадовай даўніны
Раскрытае адно з самых гучных забойстваў у Беларусі пачатку 1990-х гадоў.
Пра гэта заявіў намеснік генеральнага пракурора Віктар Прус.
Верагодна, гаворка
ідзе пра бізнесмена Аляксандра Ліснічука, які быў застрэлены ў 1993 годзе ў
Мінску на праспекце Машэрава. Праўда, пракуратура пакуль адмаўляецца гэта пацвердзіць.
Высветлілася, што злачынцу знайшлі ў Ізраілі, аднак невядома, гэта кілер альбо
заказчык.